15 снежня 2025, панядзелак, 22:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, якімі ракетамі ГУВ падарвала катар РФ у Жалезным Порце

1
Стала вядома, якімі ракетамі ГУВ падарвала катар РФ у Жалезным Порце

Працаваў Bayraktar TB2.

Байцы Галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Украіны знішчылі катар расейцаў на акупаванай Херсоншчыне. Для гэтага выкарыстоўвалі ракету паветранага базавання і дрон Bayraktar TB2 ад Baykar. Пра гэта піша Defence Express.

Выданне адзначае, што нягледзячы на тое, што ударна-выведвальны дрон Bayraktar TB2 ад Baykar ужо даўно перастаў быць медыйнай «зоркай», гэта не значыць, што яго не выкарыстоўваюць для знішчэння расейцаў.

«Хоць у ГУВ МАУ не паведамлялі, што ўдар быў нанесены з Bayraktar TB2, на гэта ўказвае баявы інтэрфейс. А менавіта вельмі характэрная шкала маштабу і пазнака захопу мэты, якую можна ўбачыць на кожным відэа з Bayraktar TB2», — адзначылі ў Defence Express.

Аналітыкі мяркуюць, што для знішчэння катара Bayraktar TB2 выкарыстаў боепрыпас MAM-C, які не з’яўляецца ракетаю, або Cirit, які паступіў на ўзбраенне гэтага БПЛА. Тым не менш, гэта таксама мог быць іншы новы невядомы боепрыпас.

«Таксама не выключана, што ўдар здзяйсняў іншы дрон, пакуль Bayraktar TB2 толькі падсвятляў цэль, што абнуляе ўсе здагадкі на аснове вядомай наменклатуры боепрыпасаў турэцкага БПЛА», — кажуць у Defence Express.

Пра знішчэнне варожага судна раней расказалі ў прэс-службе ГУВ. Падзея адбылася 20 жніўня ў Чорным моры недалёка ад Жалезнага Порта.

«Ракета, дрон, лазер — байцы ГУВ знішчылі катар у раёне Жалезнага Порта. У выніку аперацыі ГУВ МА Украіны ў Чорным моры недалёка ад часова акупаванага Жалезнага Порта Херсонскай вобласці ракетай паветранага базавання знішчаны катар расейскіх захопнікаў. Усе пяцёра чальцоў расейска-акупацыйнага экіпажа ліквідаваныя», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што нанясенне высокадакладнага разбуральнага ўдару ракетай па варожай цэлі ў Чорным моры стала магчымым дзякуючы лазернаму асвятленню з дрона. Беспілотнік адначасова асвятляў і здымаў паспяховае знішчэнне катара УС РФ з расейцамі на борце.

ФОТА: ПРЭС-СЛУЖБА ГУВ МІНАБАРОНЫ
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках