Палітолаг: Пуцін баіцца асабістай сустрэчы з Зяленскім
8- 21.08.2025, 12:34
- 7,502
Гэта разбурыць міфы Крамля і стане для яго паразай.
У Белым доме абмяркоўвалі падрыхтоўку асабістай сустрэчы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна.
Але Крэмль даў зразумець: да дыялогу Пуцін не гатовы, бо сама сустрэча азначала б прызнанне рэальнасці, якую ён доўгія гады адмаўляў.
Пра гэта ў эфіры FREEДОМ заявіў кандыдат палітычных навук Яраслаў Тэлешун.
Экспэрт падкрэсліў: расейскі дыктатар баіцца, што асабістая размова з Зяленскім разбурыць міфы Крамля і стане паразай для Пуціна.