Беларус прадаў BMW, а потым яго ж і выкраў
3- 21.08.2025, 12:27
- 7,250
Вельмі хітрым спосабам.
У міліцыю звярнуўся мянчук, у якога ўночы знік красовер BMW X5, які быў запаркаваны на вуліцы Нёманскай. Выявілася: гэты аўтамабіль ён купіў два тыдні таму, піша Onliner.
— Ён набыў BMW у 25-гадовага жыхара Меншчыны, атрымаўшы адразу толькі адзін ключ. Другі прадавец прывёз незадоўга да выкрадання. Такім спосабам ён выяўляў месца жыхарства новага ўладальніка, — распавядаюць у МУС. — Уночы праз некалькі дзён маладзён з дапамогай трэцяга (сэрвіснага) ключа адкрыў аўто і накіраваўся ў Расею. З выкарыстаннем сістэм відэаназірання ў супрацоўніцтве з расейскімі паліцэйскімі ўдалося ўстанавіць яго перамяшчэнне па Смаленскай вобласці і Маскве. Там мужчына перадаў машыну знаёмаму для далейшай рэалізацыі, хаваючы, што яна скрадзеная.
Падазраванага затрымалі, калі ён вярнуўся ў Беларусь. Распачатая крымінальная справа за крадзеж у асабліва вялікай суме.