15 снежня 2025, панядзелак, 22:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі металургічны завод апускаецца «на калені»

2
Беларускі металургічны завод апускаецца «на калені»

Флагман айчыннай прамысловасці страчвае рынкі, грошы і людзей.

Як паведамляе «Флагшток», жыхары Жлобіна заўважылі, што з труб Беларускага металургічнага завода (БМЗ) дым ідзе час ад часу, а не ўвесь час, як гэта было раней. Гэта азначае, што печы перыядычна выключаюць.

Былы супрацоўнік завода (які выйшаў на пенсію) на ўмовах ананімнасці патлумачыў «Салідарнасці», што адбываецца на прадпрыемстве:

- Разумею, чаму захваляваліся людзі: заўсёды быў дым, а цяпер мала і рэдка. Але гэта здарылася не ўчора. БМЗ спажывае 30% усёй электраэнергіі Беларусі, і прыкладна з 2019 года завод пачаў спыняць печы з 8 да 11 раніцы, калі пікавыя нагрузкі і самая дарагая электраэнергія. Стараецца працаваць у ноч, калі тарыфы ніжэйшыя. Бывае, дзве печы могуць працаваць, адна - не працуе.

Яшчэ да ўвядзення ў атамнай электрастанцыі ў Беларусі (у 2020 годзе – С.) на завод прыязджалі прадстаўнікі ўрада. Ім было зададзена пытанне: ці зможа прадпрыемства як самы буйны спажывец купляць электраэнергію заніжанымі цэнамі або са зніжкамі? Адказ быў: не, гэта нерэнтабельна для самой АЭС. Абсурд нейкі.

Завод пастаўляў на будаўніцтва АЭС арматуру з добрым дысконтам. На БМЗ спадзяваліся, што больш танная электраэнергія дазволіць развзяаць многія праблемы. Але, на жаль, нічога не атрымалася.

Сёння завод вельмі залежы ад расейскага рынку збыту, бо знаходзіцца пад еўрапейскімі санкцыямі, і прыкладна 80% прадукцыі сыходзіць у РФ. Але там цяпер ідзе спад у сферы будаўніцтва, для якой БМЗ прадаваў шмат арматуры і металакорду (сталёвыя тросы або дрот, якія выкарыстоўваюцца для армавання шын, гуматэхнічных вырабаў і іншых матэрыялаў – С.). Гэта была самая дарагая прадукцыя завода, за яе плацілі добрую цану.

Яшчэ адна праблема: 90% металалому, неабходнага для вытворчасці прадукцыі, БМЗ купляе ў Расеі, але яго не стае.

Больш за ўсё завод зарабляў на металакордзе для шын. Пасля пачатку вайны ва Украіне завод страціў еўрапейскіх спажыўцоў. Так, пераарыентаваліся на Расею, але там іншы кошт, значна ніжэйшы, і аб'ёмы, вядома, не тыя. Тая ж гісторыя з трубамі для нафтагазавай прамысловасці, якія пастаўлялі ў ЗША і ЕЗ.

Гэта адчулі ўсе работнікі завода. Загрузка на вытворчасці стала меншая, прыбытак - таксама. Акрамя таго, скарачаюць персанал, асабліва людзей пенсійнага ўзросту, якія яшчэ працуюць, а многіх перанавучаюць на іншыя спецыяльнасці з меншым заробкам.

Зараз завод працуе прыкладна на 70% загрузкі. У адным з цэхаў кансервуюць частку абсталявання – няма збыту прадукцыі. Акрамя таго, Расея такія трубы купляе, але, зноў жа, зусім іншым коштам.

На кожнай нарадзе кіраўніцтва спрабуе знайсці новыя рынкі збыту, аднак кошт продажу прадукцыі выходзіць крыху вышэйшы за сабекошт. І гэта не развязвае праблему, напрыклад, для тых жа даўгавых нагрузак.

Сёння БМЗ увесь у крэдытах, якія бяруць на куплю металалому або абсталявання, а таксама на выплату заробкаў. У гэтым месяцы яшчэ не ўсе рабочыя атрымалі частку заробку, якую павінны былі выплаціць да 15 жніўня. Нават у дадатковым пагадненні паміж работнікамі і працадаўцам прапісалі перанос тэрмінаў выплат.

Грошы, вядома, знойдуць, але гэта фактычна толькі «латанне дзірак», а не нармальная праца. І сёння завод дакладна стаіць ужо не на нагах, хутчэй, паступова апускаецца на калені.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках