13 снежня 2025, Субота, 20:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пуціна трэба даціскаць»

4
«Пуціна трэба даціскаць»

Трамп ужо звузіў яму поле для манеўру.

Дырэктар Цэнтра процідзеяння дэзінфармацыі (ЦПД) Андрэй Каваленка пракаментаваў удар Расеі па Украіне ўночы ў чацвер, 21 жніўня, назваўшы яго «максімальна бязглуздай атакай».

Пра гэта ён напісаў у Telegram.

Са слоў Каваленкі, з вайсковага пункту гледжання такія атакі «не маюць ніякага сэнсу».

«У вайне Расея не пераможа, тыл не зломіць, на поле бою гэта не паўплывае. Проста жаданне забіваць і тэрарызавваць цывільнае насельніцтва. Зрэшты, зноў жа, гэта не паўплывае на вайну ніяк», - падкрэсліў ён.

У той жа час Каваленка адзначыў, што вайсковае кіраўніцтва РФ «увесь час прыносіць» расейскаму дыктатару Уладзіміру Пуціну «паперы» пра тое, што Украіна «хутка здасца», праз што ён ухваляе ўдары і зацягвае вайну, ухіляючыся ад развязання пытання з яе заканчэннем.

«Вядома, Пуціна трэба даціскаць. Таму што яго паводзіны карэктуецца выключна праз ціск. Трамп ужо звузіў яго поле для манеўру, трэба яшчэ папрацаваць. Інакш вось такія тупыя ўдары прадоўжацца», - падкрэсліў Каваленка.

Уначы акупацыйныя войскі запусцілі шахеды, крылатыя і балістычныя ракеты ва Украіну. Паведамлялася аб узлёце расейскіх бамбавікоў Ту і знішчальнікаў МіГ-31к. Выбухі чулі ў Луцку, Роўне, Львоўскай, Хмяльніцкай абласцях і ў Запарожжы.

У Мукачаве на Закарпацці праз ракетны ўдар узнік пажар на прадпрыемстве, пацярпелі 12 чалавек.

Па Запарожжы вораг таксама нанёс удар ракетамі, ёсць пашкоджанні на некалькіх аб'ектах прамысловай інфраструктуры.

У Львове ў выніку ўдару загінуў адзін чалавек, яшчэ два атрымалі раненні.

Паводле звестак паветраных сіл, войскі Расеі атакавалі Украіну 614 дронамі і ракетамі, супрацьпаветраная абарона абясшкодзіла 577 сродкаў нападу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках