Дроны спынілі рух цягнікоў у Варонежскай вобласці РФ
1- 21.08.2025, 9:31
- 3,622
Пашкоджаны аб'ект энэргетыкі.
У выніку падзення дрона ў Варонежскай вобласці РФ пашкоджаны аб'ект энэргетыкі.
Пра гэта паведамляе Цензор.Нет са спасылкай на расейскія СМІ.
Са слоў губернатара Аляксандра Гусева, расейская СПА знішчыла ў рэгіёне 5 БПЛА. У выніку падзення беспілотнікаў пашкоджаны аб'ект энэргетыкі, без святла застаюцца некалькі вёсак.
Таксама на ўчастку Расош-Сахранаўка ў Варонежскай вобласці затрымліваюцца 19 цягнікоў.