У Растоўскай вобласці РФ моцна палае НПЗ
8- 21.08.2025, 7:55
- 11,752
Пасля нападу БПЛА.
Уначы 21 жніўня беспілотнікі атакавалі Расею: пад ударам у апынулася Растоўская вобласць, дзе падняўся пажар на мясцовым нафтаперапрацоўчым заводзе. Раней гэты аб'ект ужо быў атакаваны.
Магчыма, дроны атакавалі Навашахцінскі нафтаперапрацоўчы завод, які спецыялізуецца на вытворчасці мазуту, пячнога, суднавага, і дызельнага паліва, простагоннага бензіну. Пра атаку па аб'екце нафтавай прамысловасці Рас6і паведамілі мясцовыя Telegram-каналы.
У сеціве паведамілі, што на месцы ўдару падняўся моцны пажар.
«УСУ ўдарылі па НПЗ у Навашахцінску Растоўскай вобласці. Пачаўся пажар», - інфармавала медыя Astra.
Са звестак медыя, прынамсі 5 выбухаў прагучала над горадам Навашахцінск, дзе працуе НПЗ. Таксама ў сеціве паказалі кадры наступстваў атакі БПЛА.
OSINT-каналы адзначаюць, што Навашахцінскі НПЗ у Растоўскай вобласці знаходзіўся пад абаронай некалькіх расейскіх зэнітных ракетна-гарматных комплексаў «Панцыр», а таксама тактычнага зенітнага ракетнага комплексу «Тор».
Афіцыйнай інфармацыі пра атаку ад расейскіх уладаў на момант публікацыі не паступала. Пацвярджэнне атакі па Навашахцінскім НПЗ ад вайскоўцаў таксама яшчэ не паступала.