13 снежня 2025, Субота, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі расце колькасць аленяў і гусей

11
У Беларусі расце колькасць аленяў і гусей

Колькасць ласёў памяншаецца.

У Беларусі павялічваюцца папуляцыі аленяў і гусей, а лось паступова перасяляецца ў паўночна-ўсходні рэгіён, паведаміў БелТА кіраўнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Мінлясгаса Аляксандр Казарэз.

На сёння ў Беларусі налічваецца больш за 50 тысячаў высакародных аленяў і блізу 47 тысячаў ласёў. Алені дэманструюць хуткі рост папуляцыі і добра адаптуюцца да дзейнасці чалавека, ствараючы амаль сімбіёз з людзьмі.

Лось, у сваю чаргу, з'яўляецца прадстаўніком паўночных, барэальных лясоў, і праз пацяпленне клімату адчувае сябе ў нас менш камфортна, таму паступова перасяляецца на паўночны ўсход – там ягоная канцэнтрацыя цяпер вышэйшая, чым на паўднёвым захадзе.

У адрозненне ад аленя, якога ў апошнія гады ўтрымоўваюць на фермах для атрымання мяса, лось не паддаецца прыручэнню і не абвыкае да чалавека.

Сярод птушак добрае павелічэнне папуляцыі адзначаецца ў гусей. Напрыклад, белашчокая казарка, якая ў 1980-я налічвала ўсяго 15–20 тысячаў асобінаў, сёння дасягнула ўжо 1,5 мільёна. Гусі добра прыстасаваліся да харчавання на сельскагаспадарчых палях.

Раней галоўнымі паляўнічымі птушкамі былі качкі, але іх папуляцыя цяпер амаль не расце праз пацяпленне, засухі і зарастанне поймавых лугоў. Праўда, дзякуючы актыўнаму размнажэнню ў гарадах колькасць качак пакуль застаецца стабільнай, хоць і назіраюцца гадавыя ваганні.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках