Відэа: УСУ падбілі расейскага генерала ў Курскай вобласці
14- 19.08.2025, 19:41
- 22,942
Герой Расеі генерал Абачоў атрымаў цяжкае раненне.
Падраздзяленне Ua Reg Team сілаў спецыяльных аперацый УСУ апублікавала відэа, на якім паказана, як 16 жніўня ўкраінскім дронам быў падбіты ваенны аўтамабіль, у якім знаходзіўся расейскі генерал, герой Расеі Эседула Абачоў.
Гэта адбылося, як сцвярджаецца, 16 жніўня блізу 21:30 на трасе Рыльск – Хамутоўка ў Курскай вобласці. У вайсковы аўтамабіль удалося трапіць пасля серыі дакладных удараў экіпажу FPV-дронаў Ua Reg Team.
У транспартным сродку з ваенным нумарам 9828 РМ, як паведамляецца, знаходзіўся намеснік камандзіра групоўкі войскаў расейскай арміі «Поўнач» генерал-лейтэнант Эседула Абачоў. У выніку ўдару ён атрымаў цяжкія раненні, якія прывялі да ампутацыі рукі і нагі і фактычнай страты працаздольнасці.