13 снежня 2025, Субота, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская амбасада праверыць паведамленні пра рабоў на ферме ў Расеі

8
Беларуская амбасада праверыць паведамленні пра рабоў на ферме ў Расеі

Дыпламаты ўжо вызначылі тэлефонныя нумары некалькіх беларусаў.

Амбасада Беларусі ў Расеі правярае паведамленні аб прымусовай працы ў Варонежскай вобласці з удзелам грамадзянаў краіны, паведамляе прэс-служба дыпмісіі.

Дыпламаты ўжо вызначылі тэлефонныя нумары некалькіх беларусаў, з адным з іх удалося звязацца. Інфармацыя перададзеная ва Управу грамадзянства і міграцыі Берасцейскага аблвыканкама. У амбасадзе таксама заявілі, што сітуацыя знаходзіцца на кантролі, падрабязнасці будуць вядомыя пасля праверкі праваахоўных органаў Беларусі і Расеі.

У сяле Падкалоднаўка Варонежскай вобласці, паводле звестак валанцёрскага руху Альтэрнатыва, на ферме ўтрымліваюць і прымушаюць да працы блізу 100 чалавек. Следчыя рэгіянальнай управы СК арганізавалі праверку гэтых звестак.

«Альтэрнатыва» паведаміла, што вызваліла чацвярых супрацоўнікаў, сярод іх трое грамадзянаў Беларусі. Вызваленыя расказалі пра ўтрыманне за плотам, працу без аплаты, абмежаванне выхаду за межы гаспадаркі, пратэрмінаваныя прадукты і жорсткі ўціск спробаў уцёкаў.

Паводле іхніх словаў, фермерскай гаспадаркай кіруе жанчына на імя Надзея Васільеўна з сынамі. Сярод вызваленых – жанчына, якую раней уважалі за зніклую: яе завербавалі ў Маскве, абяцаючы працу з добрымі ўмовамі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках