У афіцыйным матчы згуляў самы высокі футбаліст у гісторыі
3- 19.08.2025, 19:26
- 10,168
Ягоны рост складае 226 сантыметраў.
40-гадовы нараджэнец Новасібірска Павел Падкользін занёс сваё імя ў футбольныя скрыжалі, стаўшы самым высокім гульцом, які калі-небудзь удзельнічаў у афіцыйным матчы.
На аматарскім узроўні спрабавалі сябе і больш высакарослыя выканаўцы, аднак Падкользін усё ж перасягнуў дасягненне Сымона Ёргенсэна – дацкага брамніка, чый рост складаў 211 сантыметраў.
Падкользін – вядомы ў мінулым баскетбаліст. На драфце НБА ў 2004 годзе яго пад 21-м нумарам узяла «Юта Джаз», пасля чаго абмяняла ў «Далас». Баскетбольную кар'еру цэнтравы закончыў у 2019 годзе, а потым надумаў паспрабаваць сябе ў футболе. У 2017-м ён афіцыйна быў прызнаны самым высокім чалавекам Расеі.
У Кубку Расеі ён выйшаў на поле ў складзе «Амкала» ў матчы супраць «Калугі».