13 снежня 2025, Субота, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае метро пераходзіць на зімовы рэжым працы

Менскае метро пераходзіць на зімовы рэжым працы

Змяняецца інтэрвал руху цягнікоў.

З 25 жніўня Менскі метрапалітэн пераходзіць на зімовы рэжым працы, папярэдзіла прэс-служба транспартнага прадпрыемства.

На першай і другой лініях інтэрвал руху цягнікоў у ранішнія гадзіны пік (з 7.00 да 9.00) складзе 2 хвіліны, у вечаровыя гадзіны пік (з 17.00 да 19.00, у пятніцу – з 16.00 да 18.30) будзе 2,5 хвіліны.

На трэцяй лініі інтэрвал руху цягнікоў у пікавы ранішні і вечаровы час складзе 5 хвілінаў.

«Станцыі адчыненыя для прыёму пасажыраў з 5.30 да 00.40. Вестыбюль № 1 станцыі "Купалаўская" (уваход з боку вуліцы К. Маркса) адкрыты для прыёму пасажыраў з 7.00 да 21.00», – расказалі ў метрапалітэне, параіўшы для паездак з перасадкай на станцыях «Кастрычніцкая» – «Купалаўская», «Плошча Леніна» – «Юбілейная плошча» перад заканчэннем працы метрапалітэна прыбываць на перасадачны вузел на перадапошнім цягніку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках