13 снежня 2025, Субота, 21:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У анэксаваным Крыме ўзніклі перабоі з пастаўкамі паліва

7
У анэксаваным Крыме ўзніклі перабоі з пастаўкамі паліва

Жыхарам паўвострава прапанавалі пацярпець да заканчэння вайны.

У анэксаваным Крыме ўзніклі перабоі з пастаўкамі паліва, сярод іншага бензіну маркі АІ-95. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Крым 24» заявіў прызначаны Масквой «кіраўнік» паўвострава Сяргей Аксёнаў. Паводле ягоных словаў, дэфіцыт выкліканы адразу двума чыннікамі – скарачэннем аб'ёмаў вытворчасці на расейскіх нафтаперапрацоўчых заводах і складанасцямі лагістыкі, паколькі значная частка паліва дастаўляецца ў рэгіён аўтатранспартам, піша The Moscow Times.

«На частцы АЗС у Крыме сёння назіраюцца перабоі з пэўнымі відамі паліва. У першую чаргу размова пра бензін маркі АІ-95. Супольна з федэральным урадам ужываем усе магчымыя на сёння захады для набыцця неабходных аб'ёмаў паліва і стабілізацыі коштаў. Упэўнены, што цалкам выраўнаваць сітуацыю магчыма толькі з прыходам у рэспубліку буйных вертыкальна-інтэграваных кампаній», – адзначыў Аксёнаў. Ён пры гэтым дадаў, што поўнае аднаўленне рынку стане магчымым толькі пасля заканчэння вайны супраць Украіны: «Пасля заканчэння вайны ва Украіне шэраг пытанняў сыдзе і ўсё гэта вернецца на ранейшы ўзровень».

Напярэдадні стала вядома, што ў Крыме і Забайкальскім краі бензін пачалі адпускаць толькі праз карткі прадпрыемствам і арганізацыям. Як пісаў «Крымскі вецер», спасылаючыся на паведамленні мясцовых жыхароў, АІ-95 знік з большасці заправак на паўвостраве. Там, дзе ён яшчэ застаецца, паліва адпускаюць пераважна праз талоны, а раздробныя кошты рэзка выраслі. На асобных АЗС кошт літра 95-га бензіну дасягнуў 69,95 рубля.

Згодна з маніторынгавымі звесткамі, рэзкі рост коштаў у Крыме пачаўся з 7 жніўня. У пачатку месяца літр АІ-95 каштаваў блізу 69 рублёў, у той час як у Краснадарскім краі сярэдні кошт складаў 65 рублёў, а ў сярэднім па Расеі – блізу 63 рублёў. Пры гэтым па ўсёй краіне бензін з пачатку 2025 года падаражэў амаль на 47 адсоткаў.

Асноўнай прычынай крызісу сталі рэгулярныя ўдары ўкраінскіх беспілотнікаў па расейскіх нафтаперапрацоўчых заводах. Толькі ў жніўні праз атакі былі спынены не менш як чатыры буйныя НПЗ, што вывела з працы блізу 13,5% усіх магутнасцяў перапрацоўкі. За тры тыдні Расея страціла магчымасць перапрацоўваць 44,3 млн тонаў нафты за год пры агульным патэнцыяле галіны 328 млн тонаў. Пры гэтым у 2024 годзе расейскія НПЗ перапрацавалі толькі 267 млн тонаў нафты – мінімальны паказнік за апошнія 12 гадоў, паведамляе Reuters.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках