13 снежня 2025, Субота, 21:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сілавікі адабралі ў Ніны Багінскай іменны гадзіннік

11
Сілавікі адабралі ў Ніны Багінскай іменны гадзіннік
НІНА БАГІНСКАЯ

Таксама ў яе зрэзалі надпіс з курткі з патрабаваннем свабоды палітвязняў.

78-гадовая Ніна Багінская падала заяву ў міліцыю Першамайскага раёна Менска аб тым, што ў будынку РУУС у яе таемна забралі гадзіннік, паведамляюць крыніцы тэлеканала «Белсат».

ФОТА ЛЮБОВІ ЛУНЁВАЙ

Інцыдэнт здарыўся ўчора, 18 жніўня. У РУУС было шмат людзей, якія адбылі пакаранне ці знаходзяцца на так званай «хіміі» паводле палітычных справаў і прыйшлі, каб адзначыцца ў часопісе нагляду, расказала крыніца «Белсату».

Паводле словаў суразмоўцы, Ніну Багінскую даставілі ва ўправу супрацоўнікі міліцыі на машыне і адвялі на трэці паверх. Праз некаторы час актывістка спачатку выйшла з міліцыі, а потым туды вярнулася і паведаміла, што з кішэні курткі знік яе гадзіннік.

Ёй удалося прайсці ў той кабінет, дзе з ёй гутарыў чалавек у цывільным. Ён сказаў жанчыне, што гадзіннік не верне, бо яго адправяць на экспертызу. Выдаць Багінскай які-небудзь дакумент ці прынамсі распіску, што ён забраў гадзіннік, адмовіўся.

ФОТА ЛЮБОВІ ЛУНЁВАЙ

Вядома, што чалавек у цывільным назваўся Дзмітрыем Кульнісам. Пасведчанне асобы не паказаў. Акрамя таго, ён загадаў супрацоўнікам зрэзаць з курткі Багінскі надпіс з патрабаваннем вызвалення палітвязняў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках