13 снежня 2025, Субота, 21:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамаглі «Дружбу»

4
Перамаглі «Дружбу»

Удар УСУ па нафтаправодзе пакінуў Менск абыякавым?

Жнівень - складаны месяц для «Дружбы», піша planbmedia.io. Год таму транзіт па паўднёвай галінцы нафтаправода ледзь не перацялі санкцыі, якія пагражалі абнуліць даходы Беларусі ад транзіту расейскай нафты. У ноч на панядзелак, 18 жніўня, УСУ ўдарылі па Мікольскай нафтапомпавай станцыі ў Тамбоўскай вобласці. Перапампоўванне расейскай нафты па «Дружбе» ў Вугоршчыну і Славаччыну спыненае, даў справаздачу Генштаб УСУ ў Facebook.

А як жа мы?

Са звестак Генштаба УСУ, раней, у ноч на 13 жніўня, украінскія беспілотнікі атакавалі таксама найбуйнейшы вузел нафтаправода «Дружба» - лінейную вытворча-дыспетчарскую станцыю «Унеча» ў Бранскай вобласці.

Пакуль аб спыненні транзіту нафты публічна занепакоіліся Вугоршчына і Славаччына. Гэта значыць - асноўныя атрымальнікі.

«Украіна зноў атакавала нафтаправод, які вядзе ў Вугоршчыну, у выніку чаго пастаўкі нафты ў нашу краіну былі спыненыя. Гэты новы ўдар па нашай энэргетычнай бяспецы абуральны і непрымальны!» — цытуе міністра замежных спраў Вугоршчыны Петэра Сіярта DW. Міністр эканомікі Славаччыны Дзяніса Сакава пацвердзіла спыненне паставак.

У вугорскай MOL паведамілі Reuters, што пастаўкі нафты павінны аднавіцца пасля тэхнічных прац. Петэр Сіярта таксама заявіў са спасылкай на Мінэнэрга РФ, што спецыялісты праводзяць рамонтныя работы, але пакуль незразумела, калі экспарт нафты будзе адноўлены, удакладняе «Коммерсант».

«Коммерсант» таксама цытуе старэйшага аналітыка БКС Кірыла Бахціна, які ацэньвае пастаўкі па «Дружбе» ў Вугоршчыну і Славаччыну ў жніўні на ўзроўні блізу 150 тысяч барэляў на дзень, або 60% агульнага спажывання сырой нафты гэтымі краінамі. Перапыненне паставак на некалькі тыдняў пасля вычарпання запасаў можа прывесці да дэфіцыту на НПЗ у Вугоршчыне і Славаччыне, дадае ён.

Паводле звестак расейскага выдання, у 2024 годзе Славаччына імпартавала 4,2 млн тон расейскай нафты, Вугоршчына — 4,56 млн тон. Трубаправодныя пастаўкі - гэта як раз «Дружба».

Беларусь не хвалюецца

Год таму мы ўспаміналі некалі слаўную гісторыю «Дружбы». Былі часы, калі транзіт нафты праз Беларусь быў большы за 60 млн тон за год. У 2019 годзе ён склаў 63 млн, у 2020 - 61,5 млн тон. Пасля таго як з пачатку вайны Польшча і Нямеччына перасталі набываць расейскую нафту, аб'ёмы транзіту імкліва ўпалі.

Эксперты ацэньвалі аб'ёмы на 1,1 млн тон за месяц або прыкладна 13 млн тон за год. Большая частка, 900 тысяч тон штомесяц, размяркоўвалася паміж Вугоршчынай і Славаччынай. Пры гэтым у 2023-м у годзе «Гомельтранснафта Дружба» скардзілася, што пры цяперашніх аб'ёмах транзіту плата за яго ледзь кампенсуе выдаткі на транспартаванне нафты. Менск хацеў падняць тарыф на перапампоўванне адразу на 80%. Праўда, дамовіцца здолелі аб павышэнні толькі на 10 адсоткаў.

Летась канфлікт урэгулявалі. Цяпер фізічны ўдар па «Дружбе» перамовамі не развязаць. А Беларусь аб інцыдэнце паведамляе толькі са спасылкай на іншыя СМІ і без прэтэнзій да «ўкраінскай ваеншчыны». Разбамбілі і разбамбілі — бывае, справа жыццёвая.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках