Стала вядома, хто ўзначаліць працоўную групу па распрацоўцы гарантый бяспекі для Украіны
1- 19.08.2025, 11:57
- 4,006
Будучыя гарантыі будуць уключаць чатыры ключавыя кампаненты.
Пасля перамоў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і еўрапейскіх хаўруснікаў створаць працоўную групу, якая возьме на сябе стварэнне праекта гарантый бяспекі Украіны. Узначаліць групу дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё.
Пра гэта паведамляе Wall Street Journal.
Паводле інфармацыі крыніц выдання, будучыя гарантыі бяспекі для Украіны будуць уключаць чатыры ключавыя кампаненты:
вайсковая прысутнасць;
сістэмы супрацьпаветранай абароны;
пастаўкі ўзбраення;
механізмы маніторынгу спынення баявых дзеянняў.
Не выключана, што Злучаныя Штаты могуць надаць еўрапейскім міратворцам ускосную вайсковую падтрымку без увядзення амерыканскіх войск на тэрыторыю Украіны.
Гарантыі бяспекі для Украіны
Гарантыі бяспекі для Ўкраіны з'яўляецца адным з ключавых пытанняў сустрэчы ў Вашынгтоне, якая адбылася ўчора, 18 жніўня. Раней Трамп ужо заявіў, што Ўладзімір Пуцін пагадзіўся на гарантыі.