Трамп і фон дэр Ляен дамовіліся аб супрацоўніцтве ў вяртанні выкрадзеных дзяцей
1- 19.08.2025, 11:19
- 2,090
Фота: Bloomberg
У тым ліку ўкраінскіх.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен дамовіліся аб супольнай працы па вяртанні выкрадзеных дзяцей, у тым ліку ўкраінскіх. Бакі пагадзіліся на каардынацыю намаганняў для абароны правоў дзяцей і садзейнічання іх вяртанню ў сем'і.
Як інфармуе Цензор.НЕТ, пра гэта палітыкі паведамілі ў сацсетках.
Амерыканскі лідар адзначыў, што вяртанне дзяцей у іх сем'і - глабальны прыярытэт.
«Гэта таксама важная тэма для маёй жонкі Мелані. Гэтае пытанне стаіць на першым месцы ва ўсіх спісах, і свет будзе супрацоўнічаць, каб развязаць гэтую праблему і, спадзяемся, вярнуць дзяцей у іх сем'і», - напісаў Трамп у Truth Social.
Фон дэр Ляен пацвердзіла дамоўленасць з амерыканскім лідарам і падкрэсліла, што асаблівую ўвагу трэба надаць украінскім дзецям, незаконна вывезеным Расеяй.
«Гэта азначае, што кожнае ўкраінскае дзіця, выкрадзенае Расеяй, павінна быць вернутае ў сваю сям'ю. Я дзякую прэзідэнту ЗША за яго дакладнае абавязацельства сёння забяспечыць уз'яднанне гэтых дзяцей з іх блізкімі», - гаворыцца ў яе паведамленні ў Х.