13 снежня 2025, Субота, 21:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналісты выпадкова пачулі шэпт Трампа пра Пуціна

11
Журналісты выпадкова пачулі шэпт Трампа пра Пуціна
Фота: Getty Images

Фразу выпадкова ўлавіў уключаны мікрафон.

Перад пачаткам сустрэчы з еўрапейскімі лідарамі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прашаптаў Эманюэлю Макрону, што нехта хоча ўкласці ўгоду «дзеля яго», гэтую фразу выпадкова ўлавіў уключаны мікрафон. Размова ішла пра Уладзіміра Пуціна, піша CNN.

«Думаю, ён хоча ўкласці ўгоду дзеля мяне. Разумееце? Як бы па-вар'яцку гэта ні гучала», - сказаў Трамп Макрону.

Гэтая размова мела месца перад адкрытай часткай сустрэчы Трампа і прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з еўрапейскімі лідарамі, у якой, акрамя Макрона, бралі ўдзел генеральны сакратар NATO Марк Рутэ, старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, прэм'ер Брытаніі Кір Стармер, прэм'ер Італіі Джорджа Мелоні, прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб і канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц.

Каму прызначаліся словы Трампа, з гэтай фразы незразумела, але CNN сцвярджае, што кіраўнік Белага дома казаў пра Пуціна і пра яго гатоўнасць дасягнуць пагаднення па Украіне.

Пры гэтым прэзідэнт ЗША таксама згадаў аб арганізацыі трохбаковай сустрэчы з удзелам Пуціна і Зяленскага, якую ён анансаваў.

Нагадаем, Зяленскі на брыфінгу ў Вашынгтоне пацвердзіў, што рыхтуецца спачатку яго двухбаковая сустрэча з Пуціным, а затым - трохбаковая з удзелам Трампа. З яго слоў, ініцыятарам перамоў на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў выступае Расея.

У Крамлі пацвердзілі тэлефонную размову Пуціна з Трампам, але пра сустрэчу з Зяленскім нічога канкрэтнага не сказалі. Памочнік прэзідэнта РФ Юры Ушакоў толькі заявіў, што Трамп і Пуцін абмеркавалі магчымасць «падвысіць узровень» наўпроставых расейска-ўкраінскіх перамоў.

Канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц, які ўдзельнічаў у сустрэчы ў Белым доме 18 жніўня, заявіў, што перамовы Пуціна і Зяленскага запланаваныя цягам найбліжэйшых двух тыдняў. Пры гэтым ён не ўпэўнены, «ці выстарчыць Пуціну смеласці» прыехаць на гэтую сустрэчу.

Карэспандэнт Axios Барак Равід таксама паведаміў са спасылкай на крыніцу, што «ёсць надзея» правесці сустрэчу Пуціна і Зяленскага да канца жніўня.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках