Для перамоваў Трампа і Зяленскага разгарнулі вялізную мапу Украіны
9- 18.08.2025, 21:55
- 8,800
Мапу баявых дзеянняў прынесла ўкраінская дэлегацыя.
У Авальным кабінеце перад закрытай часткай перамоваў украінскага і амерыканскага прэзідэнтаў Уладзіміра Зяленскага і Дональда Трампа разгарнулі вялізную мапу баявых дзеянняў, піша BBC.
Яе ўсталявалі насупраць прэзідэнцкага стала. На мапе намаляваная тэрыторыя Украіны, дзе праходзяць баявыя дзеянні.
Мапу прынесла ўкраінская дэлегацыя.

Трамп і Зяленскі перад закрытай часткай перамоваў правялі адкрытую, на якой вымавілі ўступныя словы і коратка адказалі на пытанні журналістаў.
Пасля закрытай часткі перамоваў Зяленскага і Трампа бакі прадоўжаць зносіны ў пашыраным фармаце з удзелам еўрапейскіх лідараў.