13 снежня 2025, Субота, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Слуцку хлопчык нечакана выцягнуў з канавы вялікага карпа

9
У Слуцку хлопчык нечакана выцягнуў з канавы вялікага карпа

Гэтую радасць трэба бачыць.

У Слуцку дзеці лавілі рыбу звычайнымі вудамі ў невялікім канале. На буйны ўлоў ніхто не спадзяваўся, думалі, што ў такім вадаёме нічога буйнага і не водзіцца. І раптам у аднаго хлопчыка клюнула, і высветлілася, што здабыча вельмі важкая.

На відэа, знятым рэдактарам мясцовага сайта, які выпадкова апынуўся побач, захаваны непадробныя эмоцыі дзятвы, уражанай памерам карпа, якога ўдалося выцягнуць з вады.

Сам шчаслівы рыбак доўга не можа вызначыцца, што з такім нечаканым уловам рабіць, але ў выніку прымае максімальна гуманную пастанову – адпусціць рыбу назад у ваду. Ягоная пастанова сустракае агульнае ўхваленне.

«Ты малайчына, у цябе крутая здабыча. Гэта ўсе ўбачаць», – запэўнівае велікадушнага хлопчыка журналіст.

І сапраўды, за пяць дзён гэты ролік на старонцы гарадскога сайта ў Інстаграме сабраў ужо амаль 3 мільёны праглядаў і блізу 100 тысячаў лайкаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках