13 снежня 2025, Субота, 21:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі перадаў Меланіі Трамп ліст ад першай лэдзі Украіны

1
Зяленскі перадаў Меланіі Трамп ліст ад першай лэдзі Украіны

Сталі вядомыя некаторыя дэталі зместу ліста.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам перадаў першай лэдзі ЗША Меланіі Трамп ліст ад сваёй жонкі, першай лэдзі Украіны Алены Зяленскай.

Пра гэта стала вядома з трансляцыі сустрэчы.

Паводле словаў Зяленскага, у лісце першая лэдзі Украіны дзякуе Меланіі за яе ліст да расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна датычна ўкраінскіх дзяцей, якіх дэпартавалі ў РФ.

«Першая лэдзі Украіны перадала ліст першай лэдзі ЗША, гэта не вам ліст (смяецца). Гэта вельмі адчувальная тэма», – сказаў прэзідэнт Украіны Трампу.

У лісце, перададзеным кіраўніку Крамля Уладзіміру Пуціну падчас сустрэчы на Алясцы, першая лэдзі ЗША Меланія Трамп заклікала яго абараніць дзяцей і паклапаціцца пра будучыя пакаленні ва ўсім свеце.

Раней стала вядома, што ўкраінская дэлегацыя прыбыла ў Вашынгтон для сустрэчы з Трампам і еўрапейскімі лідарамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках