13 снежня 2025, Субота, 21:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер-міністр Рэспублікі Сербскай пайшоў у адстаўку

Прэм'ер-міністр Рэспублікі Сербскай пайшоў у адстаўку

Радаван Вішковіч узначальваў урад Рэспублікі Сербскай з 2018 года.

Прэм'ер-міністр Рэспублікі Сербскай (адміністрацыйнае ўтварэнне ў складзе Босніі і Герцагавіны) Радаван Вішковіч абвясціў пра сваю адстаўку і заявіў, што ў рэгіёне будзе сфармаваны новы кабінет міністраў, піша Reuters.

«Я прадоўжу займаць важныя пасады, я застануся ў партыі SNSD (Звяз незалежных сацыял-дэмакратаў), пакуль мы не дасягнем нашай канчатковай мэты, – стварэння дзяржавы Рэспубліка Сербская», – сказаў палітык.

Вішковіч узначальваў урад Рэспублікі Сербскай з 2018 года.

6 жніўня Цэнтральны выбарчы камітэт Босніі і Герцагавіны ануляваў мандат прэзідэнта Рэспублікі Сербскай Міларада Додзіка і пастанавіў правесці там датэрміновыя выбары. Пастанова была прынятая аднагалосна. Апеляцыю адвакатаў Додзіка на пастанову аб адкліканні мандата суд адхіліў.

У канцы лютага суд асудзіў Додзіка да года зняволення, цягам шасці гадоў яму забаранілі займаць дзяржаўныя пасады паводле справы аб невыкананні пастановаў вярхоўнага прадстаўніка, які займаецца назіраннем за выкананнем Дэйтанскіх пагадненняў. Другім абвінавачаным паводле справы быў кіраўнік выдання «Афіцыйны веснік» Рэспублікі Сербскай Мілаш Лукіч, яго суд вызваліў ад адказнасці.

Паводле высновы абвінавачання, Додзік і Лукіч прадоўжылі заканадаўчую дзейнасць, ігнаруючы прадпісанне міжнароднага прадстаўніка. Пазней суд Босніі і Герцагавіны замяніў Додзіку рэальны тэрмін штрафам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках