13 снежня 2025, Субота, 21:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Глеб расказаў, як «Нёману» трэба гуляць супраць «Раё Вальякана»

5
Аляксандр Глеб расказаў, як «Нёману» трэба гуляць супраць «Раё Вальякана»

Былы паўабаронца «Барселоны» мяркуе, што гарадзенцы паставяць «аўтобус».

Былы паўабаронца каманды Беларусі і «Барселоны» Аляксандр Глеб выказаўся пра спаборніка «Нёмана» ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі Канферэнцый.

– «Раё» будзе шмат валодаць мячом. Трэба старацца кантраляваць мяч, калі ён будзе ў «Нёмана», не трэба бяздумна яго выбіваць. Калі шмат без мяча знаходзіцца, то можна і падсесці, паплысці. Думаю, што гарадзенцы ў асноўным будуць сядзець ззаду. Не будуць яны так ляцець наперад, як супраць «Клаксвіка». Мусіць, варта чакаць «аўтобус», таму што «Раё» на галаву мацнейшы, яны больш майстравітыя. Паглядзім, як будзе развівацца гульня, гэта зусім іншая гісторыя. Трэба выкарыстоўваць стандарты і контратакі, – сказаў Аляксандр Глеб у праграме «На мяжы фолу» на тэлеканале «Беларусь 5».

Нагадаем, што «Нёман» прайшоў «Клаксвік» у суме дзвюх сустрэчаў і выйшаў на «Раё Вальякана» ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі Канферэнцый.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках