13 снежня 2025, Субота, 21:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША канфіскуюць грошы расейскага алігарха Дзерыпаскі

3
У ЗША канфіскуюць грошы расейскага алігарха Дзерыпаскі

За продаж студыі, дзе запісваліся Канье Уэст і Робі Ўільямс.

Федэральны суд Нью-Ёрка адмовіўся адхіліць пазоў Мінюста ЗША аб канфіскацыі 3,4 млн. даляраў з рахунку ў банку Wells Fargo. Гэтыя грошы маглі быць атрыманыя ад продажу каліфарнійскай студыі Ocean Studios Burbank, які, як сцвярджае пракуратура, быў рэалізаваны ў інтарэсах расейскага алігарха Алега Дзерыпаскі. Дзерыпаска знаходзіцца пад санкцыямі, перадае The Moscow Times.

Суддзя Роні Абрамс на мінулым тыдні адхіліла сумеснае хадайніцтва стрыечнага брата алігарха, бізнэсмэна Паўла Язубава, і кампаніі Sparticle аб спыненні вытворчасці ў справе аб грамадзянскай канфіскацыі. На думку суддзі, пракуратура прадставіла пераканаўчыя довады, што ўгода з продажам студыі парушыла санкцыі і звязаная з Дзерыпаскам ва ўмовах агрэсіі Расеі супраць Украіны.

У дакументах справы пазначана, што Ocean Studios Burbank у снежні 2019 года набытая кампаніяй Ocean Studios California, якая належала Ocean Studio, дырэктарам якой значыўся Язубаў. Паводле іску, з 2013 па 2018 год Язубаў і супрацоўніца “Базавага элемента” Дзерыпаскі Вольга Шрыкі дапамагалі кіраваць і фінансаваць студыю ад імя Дзерыпаскі. У красавіку 2018 года акцыі Ocean Studio перайшлі да кампаніі Hospina, таксама звязанай з Язубавым, аднак студыя працягвала атрымліваць сродкі з раеійскіх рахункаў Sparticle, якая знаходзілася пад кантролем алігарха.

Па звестках са справы, Дзерыпаска набыў Ocean Studios у 2008 годзе за 3,1 млн.даляраў праз кампанію Ocean Studio, зарэгістраваную на Брытанскіх Віргінскіх выспах. Фармальным дырэктарам значыўся Язубаў, аднак акцыі выпускаліся “з інтарэсаў” Дзерыпаскі. Пасля пакупкі ён змяніў кіраўнічую каманду і перааформіў бізнэс на блізкіх асоб,праз што многія артысты наўрад ці ведалі, хто з'яўляецца сапраўдным уладальнікам. У студыі раней запісваліся Канье Уэст, Dido, Motorhead, Джасцін Цімберлэйк, Робі Ўільямс, Мэрай Кэры, Брус Спрынгсцін, Аўрыл Лавін, Evanescence, а таксама праекты для Disney і Nickelodeon.

Нягледзячы на гучную гісторыю, гуказапісвальны бізнэс у мільярдэра не склаўся. Студыя апынулася ў крызісе, і ў 2013 годзе кіраўніцтва ўзяла на сябе грамадзянка ЗША і былая супрацоўніца Дзерыпаскі Вольга Шрыкі. Яна спрабавала стабілізаваць справы пасля крадзяжу абсталявання адным з музыкаў. У электроннай перапісцы бачна, што Шрыкі давала справаздачу перад Язубавым, а той атрымліваў указанні ад самога Дзерыпаскі. Цяпер Шрыкі абвінавачваюць у садзейнічанні абыходу амерыканскіх санкцый. Прадстаўнік Дзерыпаскі сцвярджаў, што бізнэсмен перастаў валодаць студыяй яшчэ да ўвядзення супраць яго санкцый.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках