13 снежня 2025, Субота, 21:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Магчымасці Расеі на зыходзе»

2
«Магчымасці Расеі на зыходзе»

РФ - гэта бензакалонка, якая вырабляе танкі.

Эксперты папярэджваюць, што магчымасці РФ на зыходзе, піша Financial Times (пераклад - сайт Charter97.org).

Са слоў Эліны Рыбаковай, віцэ-прэзідэнта Кіеўскай школы эканомікі і эксперта Інстытута сусветнай эканомікі Петэрсана, Захад быў занадта асцярожны ў санкцыях з прычыны залежнасці ад расейскіх энэргарэсурсаў. Таму Масква змагла выкарыстаць рост коштаў на нафту і газ для фінансавання вайсковай эканомікі.

“Расея ператварылася ў бензакалонку, якая вырабляе танкі. Толькі ў 2022 годзе прафіцыт рахунку бягучых аперацый перавысіў 230 млрд. даляраў, што дазволіла кампенсаваць страты ад замарожаных валютных рэзерваў і ўкласці сродкі ў вытворчасць зброі”, - адзначае Рыбакова.

Але прыкметы запаволення становяцца ўсё больш відочнымі. Цэнтральны банк Раеіі знізіў ключавую стаўку з 21% да 18% нягледзячы на высокую інфляцыю. МВФ прагназуе падзенне росту эканомікі: з больш чым 4% у 2023-2024 гадах да менш за 1% у бягучым годзе.

Галоўная праблема - абмежаваныя вытворчыя магутнасці. “Можна выпускаць толькі пэўную колькасць танкаў. У нейкі момант заканчваюцца людзі, інвестыцыі, абсталяванне. Тэхніка даражэе,але яе не становіцца больш”, - тлумачыць Рыбакова.

Беспрацоўе ў Расеі ўпала да рэкордных 2%, што, паводле слоў экспертаў, абсалютна нерэалістычна для краіны з яе структурнымі праблемамі. Гэта толькі падаграе інфляцыю і выклікае трывогу нават у расейскіх чыноўнікаў.

Эканамісты лічаць, што расейская мадэль накачкі ваеннай эканомікі за кошт экспарту сыравіны блізкая да мяжы. Доўгатэрміновыя перспектывы, на думку Рыбаковай, застаюцца змрочнымі для Крамля.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках