13 снежня 2025, Субота, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Axios: Трамп быў гатовы пакінуць перамовы з Пуціным

6
Axios: Трамп быў гатовы пакінуць перамовы з Пуціным

Прэзідэнта ЗША раздражнялі патрабаванні кіраўніка Крамля.

Уладзімір Пуцін быў настолькі непахісны ў сваіх тэрытарыяльных прэтэнзіях падчас перамоў з Дональдам Трампам на Алясцы, што амерыканскі прэзідэнт быў гатовы ў нейкі момант датэрмінова скончыць сустрэчу, піша Axios са спасылкай на крыніцу.

Пуцін выставіў максімалісцкія патрабаванні пры абмеркаванні пяці рэгіёнаў Украіны, у тым ліку Данецкай вобласці, дзе цяпер Расея кантралюе амаль 75% тэрыторыі, напісала выданне.

️Пуцін хацеў атрымаць усё гэта, і быў настолькі цвёрды ў сваіх патрабаваннях, што Трамп быў гатовы пакінуць сустрэчу, працягвае Axios. «Калі ўся справа ў Данецку і калі ніякіх саступак не будзе, нам проста не варта прадаўжаць гэта [сустрэчу]», - сказаў яму Трамп (яго словы выданню перадала крыніца). Пасля гэтага Пуцін, як паведаміў суразмоўца Axios, адмовіўся ад гэтага патрабавання.

Цяпер ЗША спадзяюцца правесці трохбаковую сустрэчу з удзелам Пуціна, Трампа і Уладзіміра Зяленскага, адзначае выданне.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках