13 снежня 2025, Субота, 21:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NSJ: Гісторыя не даруе памылак

4
NSJ: Гісторыя не даруе памылак
Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп

Гучныя абяцанні Трампа не спрацавалі.

Саміт прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і Пуціна ў Анкарыджы стаўся бліскучым шоў палітычнага тэатра, але не прынёс адчувальных вынікаў, мяркуюць эксперты, піша National Security Journal (пераклад — сайт Charter97.org).

Для Трампа саміт стаў магчымасцю для самарэкламы і гучных заяў аб «вялікіх дасягненнях», якіх насамрэч не было.

Чаканні былі завышаны. Трамп абяцаў замірэнне «сёння». Ён ператварыў сябе ў ключавую фігуру, здольную змяніць ход вайны. Аптымісты спадзяваліся на «дарожную карту» замірэння або «гарантыі бяспекі» для Кіева, песімісты асцерагаліся саступак суверэнітэту Украіны дзеля палітычнай выгады.

У рэальнасці Пуцін прыйшоў на сустрэчу не дзеля перамоў аб тэрыторыі або часовым спыненні агню, а дзеля прапаганды і сімвалічнага прызнання Расеі. Трамп жа абмежаваўся пустымі лозунгамі аб прагрэсе і гатоўнасці да «ўгоды».

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што ўсякія перамовы аб будучыні краіны без удзелу Кіева незаконныя і могуць толькі ўзмацніць пазіцыі агрэсара. Еўрапейскія сталіцы падзяляюць гэтае меркаванне. Бяспеку Еўропы нельга будаваць на тэатральных жэстах, а толькі на ўласнай рашучасці.

Саміт нельга назваць поўным правалам. Ён, магчыма, крыху знізіў напружанасць у дачыненнях ЗША і Расеі і адкрыў слабую перспектыву будучай трохбаковай сустрэчы. Аднак ні Масква, ні Кіеў не гатовыя прыняць часовае замірэнне, якое не задавальняе іх ключавыя патрабаванні.

Анкарыдж прадэманстраваў, што публічныя заявы аб «карыснасці» перамоў часцей служаць піяру лідараў, чым рэальнаму міру. Гісторыя запомніць саміт як момант, калі гучныя абяцанні саступілі месца пустому пазіцыянаванню, а шанец наблізіцца да міру быў упушчаны.

Словы вядомага амерыканскага эканаміста Джона Кенэта Гэлбрэйта пацвярджаюцца зноў: «Калі афіцыйныя асобы называюць перамовы «карыснымі», значыць, насамрэч нічога істотнага не дасягнута».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках