Лукашэнка на сустрэчы з чыноўнікамі казаў пра прусакоў
44- 18.08.2025, 18:54
- 29,940
Праз іх у краіну не едуць турысты.
Лукашэнка даручыў ураду палепшыць узровень турыстычнага сэрвісу ў краіне. Пра гэта паведамляе агенцтва БелТА са спасылкай на нараду, якая прайшла з удзелам дыктатара і сябраў кабінета міністраў.
«Груба скажу: калі ў гатэлях па сценках і пад ложкамі будуць поўзаць прусакі, то ніякія турысты сюды не паедуць. Узровень патрэбны такі, каб і беларусы часцей выбіралі адпачынак на роднай зямлі. Я думаю, яны і выбіраюць», - сказаў Лукашэнка.
Адзначым, што таракан — мянушка, якую Лукашэнка атрымаў падчас пратэстаў у 2020 годзе. Дыктатар некалькі разоў з крыўдай узгадваў, што людзі яго так называюць.