13 снежня 2025, Субота, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус правёў сацыялагічнае даследаванне пра ковід у краіне

6
Беларус правёў сацыялагічнае даследаванне пра ковід у краіне

Лукашыстаў гэта напалохала.

43-гадовага Яўгена Краснянскага прызналі вінаватым «у здрадзе дзяржаве» (частка 1 арт.356 КК) і «ўхіленні ад выплаты страхавых унёскаў» (частка 1 арт.243-3 КК), піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

8 жніўня Менскі гарадскі суд разгледзеў справу супраць Яўгена Краснянскага. Апроч пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, яму прызначылі 25 тысяч рублёў штрафу.

Раней Следчы камітэт паведамляў, што мужчына нібыта падрыхтаваў для адной з замежных арганізацый даследаванне, якое змяшчае «заведама ілжывыя звесткі аб палітыцы краіны ў галіне аховы здароўя ў частцы захадаў, што выкарыстоўваюцца ў барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй».

Сцвярджалася, што сацыялагічны аналіз праводзіўся кампаніяй, якая не мела акрэдытацыі ў Беларусі, і яго вынікі былі «ангажаваныя і адпавядаюць запытам замоўцы.

Вядома, што разам з Яўгенам Краснянскім былі затрыманыя дзве жанчыны: мянчанкі 37 і 43 гады. Яны нібыта праводзілі сацыялагічнае даследаванне аб наяўнасці пераваг сярод грамадзян у развіцці краіны з дапамогай інтэграцыі з краінамі Еўрапейскага Звязу.

Каб прыйсці да жаданага выніку, жанчыны нібыта апытвалі прадстаўнікоў фокус-групы, якія маюць «загадзя негатыўнае стаўленне да наяўнай у дзяржаве палітычнай сістэмы і канстытуцыйнага ладу». Прысуды жанчынам невядомыя.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках