Сырскі расказаў, колькі робатаў будзе ва УСУ на фронце ў 2025 годзе
1- 18.08.2025, 11:45
- 2,676
Украінскі гетман назваў лічбу.
Украінскае войска робіць стаўку на высокатэхналагічнае ўзбраенне. Дарэчы, сёлета ў войскі плануецца перадаць 15 тысяч наземных рабатызаваных платформ рознага прызначэння. Аб гэтым гетман УСУ генерал Аляксандр Сырскі сказаў у інтэрв'ю «РБК-Украіна».
Са слоў Сырскага, Украіна актыўна развівае стварэнне дронаў і рабатызаваных сістэм, каб паменшыць рызыкі для вайскоўцаў на полі бою.
«Мы робім стаўку на высокатэхналагічнае ўзбраенне, высокатэхналагічныя сістэмы, якія дапамогуць нам зменшыць прысутнасць нашых вайскоўцаў непасрэдна на полі бою. Гэта ў першую чаргу датычыцца рабатызаваных платформаў, беспілотных сістэм розных тыпаў і рознага прызначэння - гэта ў першую чаргу паветраныя дроны. Але мы актыўна развіваем і наземныя сістэмы - лагістычныя, медыцынскія для эвакуацыі параненых», - сказаў ён.
Гетман УСУ дадаў, што ўжо тэстуюцца паветраныя платформы для эвакуацыі параненых.