13 снежня 2025, Субота, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: Расеі проста трэба пайсці дадому

9
NYT: Расеі проста трэба пайсці дадому

Пуцін - галоўная перашкода на шляху да міру.

Пуцін на сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам паводзіў сябе даволі самаўпэўнена. Ён называў Украіну «памылкай гісторыі» і выйшаў з самалёта на Алясцы па чырвонай дывановай дарожцы. Яго ўсмешка выклікала агіду ва ўкраінцаў, якія назіралі за трансляцыяй, бо ў той жа момант расейскія дроны атакавалі іх гарады, піша The New York Times (пераклад - сайт Charter97.org).

Сустрэча стала напамінам, што галоўная перашкода на шляху да міру - сам Пуцін. Расея можа спыніць вайну імгненна, проста спыніўшы напады і вывеўшы войскі. Але замест гэтага Крэмль спрабуе прадставіць Украіну «перашкодай да міру». Напраўду ж «мір» па-расейску азначае капітуляцыю: адмова ад НАТА і ЕЗ, страту тэрыторый, саслабленае войска і марыянетачны ўрад. Іншымі словамі - знікненне краіны.

Апытанні паказваюць, што большасць украінцаў хочуць перамоў, але не коштам здачы тэрыторый. Гэта не ўпартасць, а справядлівае непрыманне агрэсіі.

Пасля саміту Трамп заявіў аб «некаторым прагрэсе», але прапанаваў варыянт, блізкі Маскве: усёабдымнае пагадненне з перадачай Данбаса, уключаючы раёны, якія яшчэ не занятыя Расеяй. Заяў аб узмацненні санкцый або канкрэтных патрабаваннях да Крамля не прагучала.

Для Украіны такі сцэнар - абраза памяці загінулых і мільёны бежанцаў. «Яны абмяркоўваюць Данбас, быццам гэта пірог, які можна перадаваць з рук у рукі», - сказаў украінскі вайсковец Аляксей Ладыка.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, якога не запрасілі на саміт, сустрэнецца з Трампам пазней. У Кіеве разумеюць, што Украіну зноў будуць выстаўляць вінаватай у адсутнасці міру.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках