13 снежня 2025, Субота, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Guardian: Зяленскага на сустрэчы з Трампам падтрымае «каманда мары»

21
The Guardian: Зяленскага на сустрэчы з Трампам падтрымае «каманда мары»

У чым будзе палягаць роля еўрапейскіх лідараў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зробіць свой другі візіт у Белы дом 18 жніўня для аднаўлення перспектывы бяспекі Украіны пасля саміту прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і дыктатара РФ Уладзіміра Пуціна на Алясцы 16 жніўня. Зрэшты, на гэты раз Зяленскі сам насам з Трампам не будзе.

Яго суправаджае «каманды мары» еўрапейскіх лідараў, якія прыбылі ў Вашынгтон, каб падтрымаць украінскага прэзідэнта, піша The Guardian.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц будуць суправаджаць Зяленскага ў панядзелак як сімвалы двух ключавых слупоў Еўропы - франка-нямецкага саюза, які з'яўляецца сэрцам ЕЗ.

Прэм'ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні выступае важным мастком: яна з'яўляецца прадстаўніцай еўрапейскіх правых, якую Трамп уважае за сябра, але ў той жа час падтрымлівае суверэнітэт Украіны.

Прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб прадстаўляе невялікую еўрапейскую краіну, але знаходзіцца ў камандзе Зяленскага, дзякуючы ўдалым асабістым стасункам з Трампам. Стуб наладзіў кантакт з прэзідэнтам падчас імправізаванага візіту ў Фларыду ў сакавіку, дзе ён гуляў у гольф з Трампам на параду рэспубліканскага сенатара Ліндсі Грэма. Падчас сустрэчы ён данёс пазіцыю найбліжэйшага да Расеі еўрапейскага суседа, заклікаючы Трампа не давяраць Пуціну.

Лідар Вялікай Брытаніі Кір Стармер спалучае нацыянальны аўтарытэт з асабістымі дачыненнямі з Трампам. Прэзідэнт ЗША неаднаразова падкрэсліваў іх добрыя стасункі, нягледзячы на «ліберальныя» погляды Стармера, і, магчыма, зацікаўлены ў тым, каб не пагаршаць іх напярэдадні дзяржаўнага візіту ў Вялікую Брытанію ў наступным месяцы, падзеі, якую Трамп уважае надзвычай важнай.

Марк Рутэ дадае ўплывы праз пасаду генеральнага сакратара NATO і мае досвед далікатных дачыненняў з Трампам, адзначаючы яго як «лідара сярод сусветных палітыкаў», што дапамагло пазбегнуць якіх-небудзь скандальных заяў падчас саміту NATO ў чэрвені.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках