ISW разнёс «гарантыі» ад Пуціна
3- 18.08.2025, 9:45
- 6,980
Кіраўніку Крамля нельга давяраць.
Прапановам Пуціна наконт расейскага «заканадаўчага» абавязацельства больш не ўрывацца ва Украіну і ў Еўропу нельга давяраць, адзначаюць спецыялісты Інстытута вывучэння вайны (ISW).
Па-першае, Расея ўжо двойчы парушала папярэднія такія міжнародныя абавязацельствы, а па-другое, Пуцін прадэманстраваў, што можа свабодна мяняць расейскае заканадаўства на сваё меркаванні. Бо Пуцін у значнай ступені ігнараваў нават Канстытуцыю Расеі для падтрымкі сваіх палітычных мэт, маніпулюючы галасаваннем за канстытуцыйныя папраўкі (2020 года), якія дазволілі яму зноў балатавацца на пасаду прэзідэнта ў 2024-м і патэнцыйна заставацца ва ўладзе да 2036 года. Абодва ўварванні Пуціна ва Украіну (2014 і 2022) таксама парушылі абавязацельствы Расеі што да Будапешцкага мемарандума 1994 года аб павазе незалежнасці і суверэнітэту Украіны ў межах яе міжнародна прызнаных межаў.
Акрамя таго, Расея ўвесь час парушае міжнародныя дамовы, якія забараняюць агрэсію супраць Украіны, уключаючы Менскія дамовы. Таму цяперашняе абяцанне Пуціна аб немагчымасці агрэсіі РФ супраць Украіны не з'яўляецца ні саступкай, ні дакладнай гарантыяй. Няма ніякіх довадаў таго, што Пуцін будзе прытрымлівацца кожнага такога абавязацельства або закону пасля палпісання мірнага пагаднення, зазначаюць у ISW.
Дэталі наконт міжнародных гарантый бяспекі Украіны, на якія нібыта гатовы пайсці Пуцін, пакуль застаюцца незразумелымі, але Крэмль, магчыма, спрабуе адрадзіць свае патрабаванні што да гарантый бяспекі ад красавіка 2022 года - што нейтралізавала б такія гарантыі для Украіны. Паводле інфармацыі Axios, на перамовах з Трампам Пуцін выказаў гатоўнасць абмеркаваць гарантыі бяспекі для Украіны і згадаў Кітай як аднаго з магчымых гарантаў. Такая ідэя паўтарае «Стамбульскія» прапановы Расеі ў красавіку 2022 года, паводле якіх менавіта Кітай, Расея і некалькі заходніх дзяржаў былі пазначаныя як гаранты бяспекі для Украіны. Пры гэтым Расея патрабавала, каб такія дзяржавы маглі надаць Украіне дапамогу ў выпадку будучага нападу толькі пасля таго, як усе краіны-гаранты пагодзяцца на такую пастанову. Але Кітай з'яўляецца блізкім хаўруснікам Расеі, які ў значнай ступені дапамагае расейскім вайсковым намаганням і абаронна-прамысловаму комплексу Расеі, таму КНР не будзе нейтральным гарантам, зазначаюць у ISW. А ўдзел Расеі ў спісе «гарантаў бяспекі» зрабіў бы такія дамоўленасці бессэнсоўнымі.
Таму калі кожная будучыня мірная дамова будзе ўключаць раздзелы, падобныя выстаўленым Расеяй у 2022 годзе, гэта дазволіць КНР або Расеі накласці вета на ўсякія пастановы аб дапамозе Украіне ў выпадку чарговага расейскага ўварвання.