13 снежня 2025, Субота, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея перад перамовамі Трампа і Зяленскага ўдарыла па шматпавярховіку ў Харкаве

2
Расея перад перамовамі Трампа і Зяленскага ўдарыла па шматпавярховіку ў Харкаве

Чатыры чалавекі загінулі.

Расейскія войскі ў ноч на 18 жніўня атакавалі беспілотнікамі Харкаў. Пад удар трапіў Індустрыяльны раён горада, дзе ў выніку трапляння па жылым пяціпавярховым доме загінулі чатыры чалавекі, сярод якіх паўтарагадовая дзяўчынка, паведаміў мэр Харкава Ігар Церахаў. Яшчэ не менш як 17 жыхароў дома атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці, частка з іх шпіталізаваная, дадаў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінягубаў. Ён адзначыў, што праз прылёт беспілотніка ў кватэрах на першым, трэцім і пятым паверхах успыхнулі пажары, зафіксаваныя разбурэнні сутарэнняў і абвалы. Усяго ў Харкаве падчас начнога нападу былі пашкоджаныя шэсць жылых дамоў і 15 аўтамабіляў.

Таксама мінулай ноччу выбухі прагрымелі ў Сумах. Загарэўся нежылы будынак. Згодна з папярэдняй інфармацыяй, пацярпелых няма. Напярэдадні вечарам расейскія вайскоўцы нанеслі балістычны ўдар па жылой забудове Харкава. Пацярпелі 11 чалавек, у тым ліку 13-гадовае дзіця. У шасці шматпавярховых дамах былі выбітыя вокны.

Расея нанесла паветраны ўдар па Украіне перад сустрэчай украінскага лідара Уладзіміра Зяленскага з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, якая пройдзе сёння, 18 жніўня, у Вашынгтоне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках