Зяленскі жорстка адказаў на словы Трампа
25- 18.08.2025, 8:28
- 39,176
Расея павінна скончыць вайну, якую сама ж і пачала.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адказаў на словы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб тым, што Украіна ўжо не зможа вярнуць Крым, затое Кіеў можа «амаль адразу» скончыць пачатую краінай-агрэсаркай Расеяй вайну.
Зяленскі ў паведамленні ў Telegram адзначыў, што ў 2014 годзе Украіне не варта было аддаваць Крым, а трэба было змагацца за яго гэтак жа, як у 2022 годзе за Кіеў, Адэсу і Харкаў.
«Мы ўсё адно хочам хутка і надзейна скончыць гэтую вайну. І мір павінен быць працяглым. Не так, як гэта было гады таму, калі Украіну прымусілі аддаць Крым і частку нашага Усходу - частку Данбаса, а Пуцін выкарыстаў гэта проста як плацдарм для новага нападу», - напісаў прэзідэнт Украіны.
Зяленскі заявіў, што «Расея павінна скончыць вайну, якую сама ж і пачала». Супольная з ЗША і Еўропай сіла павінна прымусіць Маскву да сапраўднага міру, дадаў украінскі прэзідэнт.