Расейцы на Алясцы запраўлялі свае самалёты за гатоўку
11- 17.08.2025, 18:41
- 11,552
Крэмль штодзень сутыкаецца з наступствамі агрэсіі.
Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё растлумачыў, што Злучаныя Штаты - нягледзячы на шматразовыя пагрозы Дональда Трампа пакараць РФ санкцыямі за адмову спыніць агонь - на гэтым этапе не плануюць уводзіць абмежаванняў, і адзначыў, што дзейныя санкцыі вымусілі дэлегацыю РФ на Алясцы запраўляць самалёты за гатоўку.
Аб гэтым ён сказаў у інтэрв'ю NBC News.
Ён дадаў, што ўсе санкцыі, якія былі ўведзеныя супраць Расеі на момант уступлення Трампа на пасаду, застаюцца ў дзеянні.
«Усе санкцыі і іх уплыў застаюцца ў дзеянні. Вы ведаеце, калі расейцы прызямліліся на Алясцы, яны спрабавалі заправіцца палівам. Яны павінны былі прапаноўваць гатоўку, каб заправіць свае самалёты, бо не могуць карыстацца нашай банкаўскай сістэмай. Яны штодня сутыкаюцца з наступствамі», - дадаў дзяржсакратар ЗША.