У Мелітопалі знішчаны грузавік з расейскімі акупантамі
3- 17.08.2025, 13:09
- 5,274
Бліскучая праца ўкраінскай выведкі.
16 жніўня 2025 года ў выніку аперацыі ГУВ МА Украіны ў часова акупаваным Мелітопалі Запарожскай вобласці знішчаны грузавік і склад БК расейскіх захопнікаў, якіх дзяржава-агрэсарка перакінула на Запарожскі фронт, інфармуе censor.net.
«Грукат раздаўся ў момант заезду варожага грузавіка з асабовым складам у пункт дыслакацыі акупантаў на тэрыторыі прамзоны ў раёне праезду Карвацкага ў Мелітопалі», – гаворыцца ў паведамленні.
У выніку знішчана сама меней шэсць расейскіх захопнікаў з марской пяхоты, а таксама экіпажу БПЛА так званага кадыраўскага батальёна «Ахмад-Усход”. Дакладная колькасць беззваротных і санітарных стратаў расейскіх акупантаў устанаўліваюцца.
У выніку выбуху таксама загарэўся склад з боепрыпасамі, былі чуваць гукі другаснай дэтанацыі.
На месца акупанты накіравалі чатыры аўтамабілі хуткай дапамогі.