13 снежня 2025, Субота, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белы дом аспрэчыў інфармацыю пра дакументы Дзярждэпа, знойдзеныя ў гатэлі на Алясцы

1
Белы дом аспрэчыў інфармацыю пра дакументы Дзярждэпа, знойдзеныя ў гатэлі на Алясцы

Сцвярджаецца, што ў СМІ апублікавалі шматстаронкавае меню абеду.

Белы дом адхіліў паведамленне Нацыянальнага грамадскага радыё (NPR) ЗША, што супрацоўнікі Дзяржаўнага дэпартамента пакінулі інфармацыю пра графік саміту ў Алясцы ў агульнадаступным прынтары ў гатэлі.

Пра гэта піша ABC News.

Пасля таго як Нацыянальнае грамадскае радыё апублікавала паведамленне, што дакументы пра саміт на Алясцы былі знойдзеныя ў агульнадаступным прынтары ў гатэлі перад сустрэчай прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і кіраўніка Крамля Уладзіміра Пуціна, Белы дом назваў гэта «смешным».

«Смешна, што NPR публікуе шматстаронкавае меню абеду і заве гэта “парушэннем бяспекі”. Менавіта праз такое самаабвешчанае “журналісцкае расследаванне” ніхто не ўспрымае іх усур'ёз, і дзякуючы прэзідэнту Трампу яны больш не фінансуюцца за кошт падаткаплацельнікаў», – заявіла прэс-сакратарка Белага дому Ганна Келі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках