13 снежня 2025, Субота, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі заўважылі рэдкія сачавіцападобныя аблокі

3
У Беларусі заўважылі рэдкія сачавіцападобныя аблокі

Яны былі падобныя да НЛА.

У Валожынскім раёне Менскай вобласці вечарам 16 жніўня знялі даволі рэдкія аблокі. Фатаграфіямі і тлумачэнні з'явіліся ў тэлеграм-канале аб надвор'і ў Беларусі «Метеовайб».

У тг-канале назвалі гэту з'яву высокакучавымі сачавіцападобнымі або ленцікулярнымі аблокамі (Altocumulus lenticularis).

Паводле «Метеавайба», яны ўзнікаюць за кошт хвалевых рухаў паветра на высока размешчаных межах інверсій, зрэшты, перад халоднымі франтамі або франтамі аклюзій.

Утвараюцца такія аблокі на вышыні 3-6 км.

Характэрнай асаблівасцю аблокаў з'яўляецца тое, што яны не рухаюцца, які б моцны вецер ні быў.

Акрамя таго, яны настолькі незвычайныя, што іх часта прымаюць за НЛА.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках