13 снежня 2025, Субота, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апублікаваны тэкст ліста Меланіі Трамп Пуціну

22
Апублікаваны тэкст ліста Меланіі Трамп Пуціну
МЕЛАНІЯ ТРАМП
ФОТА: GETTY IMAGES

Яго змест не хацелі выдаваць.

Меланія Трамп перадала расейскаму дыктатару Уладзіміру Пуціну ліст праз свайго мужа – Дональда Трампа. Яна заклікала Пуціна абараніць дзяцей.

Пра гэта паведамляе Fox News.

Першая лэдзі ЗША Меланія Трамп у лісце да Уладзіміра Пуціна напісала, што ўсе дзеці свету, незалежна ад месца нараджэння, мараць пра любоў, магчымасці і бяспеку.

«Як бацькі, мы абавязаныя песціць надзею наступнага пакалення. Як лідары, наша адказнасць за дабрабыт нашых дзяцей выходзіць за межы камфорту некалькіх чалавек», – гаворыцца ў лісце.

У лісце Меланіі Трамп гаворыцца, што ў сучасным свеце некаторыя дзеці вымушаныя хаваць ціхі смех, нягледзячы на навакольную цемру.

«Спадар Пуцін, вы можаце самастойна вярнуць ім меладычны смех. Абараняючы нявіннасць гэтых дзяцей, вы зробіце больш, чым проста паслужыце Расеі – вы паслужыце ўсяму чалавецтву. Такая смелая ідэя выходзіць за рамкі любых чалавечых рознагалоссяў, і вы, спадар Пуцін, здольныя ўвасобіць гэтую ідэю ў жыццё адным росчыркам пяра сёння. Час прыйшоў», – напісала жонка Дональда Трампа.

Паводле звестак Reuters, раней пра існаванне ліста не было вядома, а яго змест не хацелі выдаваць. Аднак стала вядома, што ў ім гаварылася пра выкраданне ўкраінскіх дзяцей.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках