Украінскі снайпер з вінтоўкі «Aligator» ліквідаваў акупантаў на адлегласці 4000 метраў
7- 15.08.2025, 9:57
- 10,838
Новы сусветны рэкорд устаноўлены паблізу Пакроўска.
Рэкорднае траплянне было ажыццёўленае 14 жніўня 2025 г. з дапамогай штучнага інтэлекту пад карэкціроўкай комплексу БПлА з вінтоўкі калібру 14,5 мм Aligator.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, відэазапіс з фрагментамі падрыхтоўкі рэкордных стрэлаў і іх выканання апублікаваны ў сацсетках.
«Неймаверная трапнасць і абнаўленне сусветнага рэкорду па далёкасці паражэння! Украінскі снайпер ліквідаваў двух расейскіх вайскоўцаў з адлегласці 4000 метраў. Куля прайшла ў акно, за якім былі акупанты (налева ад трубы). Кадры - эксклюзіўныя, месца - кірунак абароны гарадоў Пакроўск - Мірнаград у зоне адказнасці АТГ «Данецк», дзе, зрэшты, выконвае спецыяльныя задачы зводнае падраздзяленне снайпераў «Прывід» у колькасці 8 узводаў снайпераў у частках падраздзяленняў Сухаземных войск», - адзначаецца ў каментары да відэа.