9 снежня 2025, aўторак, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

52-гадовы баксёр кінуў выклік Вусіку і хоча пабіць рэкорд Формана

8
52-гадовы баксёр кінуў выклік Вусіку і хоча пабіць рэкорд Формана
АЙК ІБЕАБУЧЫ

23 жніўня ён вернецца на рынг пасля 26-гадовай паўзы.

Нігерыйскі баксёр суперцяжкай вагі Айк Ібеабучы (20-0, 15 ДА) заявіў, што паспрабуе забраць тытулы абсалютнага чэмпіёна свету ва ўкраінца Аляксандра Вусіка.

23 жніўня Ібеабучы вернецца на рынг пасля 26-гадовай паўзы. Спаборнікам 52-гадовага баксёра стане Ідрыс Афіні.

Паводле словаў нігерыйца, ён хоча перасягнуць дасягненне легендарнага Джорджа Формана, які быў чэмпіёнам свету ў хэвівейце ў 46 гадоў.

«Прыемна нарэшце вярнуцца на рынг. 26 гадоў – гэта доўгі час. Я ў форме і гатовы пабіць рэкорд Джорджа Формана. Я хачу стаць самым узроставым чэмпіёнам у суперцяжкай вазе ў свеце.

Я ў лепшай форме, чым быў, калі перамог Дэвіда Туа ў 1997 годзе і накаўтаваў Крыса Берда ў 1999 годзе. Цягам 26 гадоў я трэніраваўся як фізічна, так і разумова. Я вучыўся ў каледжы і атрымаў тры ступені, а таксама працую памагатым юрыста. Калі розум і цела ў гармоніі, ты становішся надзвычай небяспечным.

Мая мэта – бой з Аляксандрам Вусікам за тытул. Вусік захоўвае мае паясы ў цяпле. Калі б у мяне была магчымасць пазмагацца за чэмпіёнства ў суперцяжкай вазе, я б ніколі не саступіў, і гэтыя паясы ўсё яшчэ былі б у мяне», – цытуе Ібеабучы World Boxing News.

Апошні бой Ібеабучы правёў у сакавіку 1999 года, калі ў пятым раўндзе накаўтаваў Крыса Берда.

З 1999 да 2015 года Айк знаходзіўся ў турме праз збіццё і спробы сэксуальнага гвалту. У 2015-м ён выйшаў на волю, а ў 2016-м зноў патрапіў у турму, канчаткова выйшаўшы з яе ў 2020 годзе.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках