Boeing разглядае мадэрнізацыю ракетаў Patriot на фоне рэкорднага попыту ў свеце
- 13.08.2025, 20:22
- 3,266
Мэта – павялічыць аб'ёмы вытворчасці і знізіць кошт, захоўваючы баявую эфектыўнасць.
Амерыканская кампанія Boeing вывучае новыя тэхналогіі для мадэрнізацыі галовак саманавядзення ракетаў Patriot, каб павялічыць аб'ёмы вытворчасці і знізіць кошт, не страціўшы баявой эфектыўнасці. Попыт на гэтыя ракеты-перахопнікі расце праз актыўнае выкарыстання ва Усходняй Еўропе і на Блізкім Усходзе. Пра гэта паведамляе Axios.
Boeing, якая з'яўляецца субпадраднікам Lockheed Martin у вытворчасці сістэмаў Patriot, абвясціла пра даследаванне магчымасцяў мадэрнізацыі сваіх галовак саманавядзення. Паводле словаў кіраўніка падраздзялення кампаніі Джэка Браяна, гаворка ідзе пра інтэграцыю большай колькасці цвердацельных кампанентаў, якія патрабуюць менш тэхнічнага абслугоўвання, і аптымізацыю канструкцыі дзякуючы больш кампактнай ўпакоўцы элементаў.
Мэта – знайсці баланс паміж памяншэннем выдаткаў, павышэннем тэмпаў вытворчасці і захаваннем цяперашняга ўзроўню прадукцыйнасці.
З 2000 года Boeing выпусціла больш за 5000 ракетаў саманавядзення Patriot, а ў мінулым годзе кампанія дасягнула рэкорднага паказніка – больш за 500 паставак. Сёння галоўны запыт войска ЗША – гэта «колькі і як хутка».
Папулярнасць Patriot вырасла пасля актыўнага выкарыстання ў краінах Усходняй Еўропы і на Блізкім Усходзе, сярод іншага для абароны авіябазы Аль-Удэйд у Катары. Паводле звестак Aviation Week, Lockheed Martin рыхтуецца да рэзкага павелічэння вытворчасці перахопнікаў.