Трамп прапанаваў правесці сустрэчу Пуціна і Зяленскага адразу пасля Аляскі
5- 13.08.2025, 20:14
- 3,628
ФОТА: GETTY IMAGES
Прэзідэнт ЗША папярэдзіў, што, калі «не атрымае жаданых адказаў», другой сустрэчы не будзе.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што хацеў бы, каб пасля ягонай сустрэчы з расейскім калегам Уладзімірам Пуціным адразу ж адбыўся трохбаковы саміт – паміж ім, Пуціным і ўкраінскім лідарам Уладзімірам Зяленскім.
«Калі першая сустрэча пройдзе нармальна, я хацеў бы амаль адразу ж правесці другую сустрэчу паміж Пуціным, Зяленскім і мной, калі яны захочуць, каб я там прысутнічаў», – сказаў кіраўнік Белага дому.
Ён папярэдзіў, што, калі «не атрымае жаданых адказаў», другой сустрэчы не будзе.
На пытанне, ці будуць наступствы для Расеі, калі Пуцін не пагодзіцца спыніць агонь у пятніцу (на гэты дзень запланаваны саміт прэзідэнтаў ЗША і Расеі на Алясцы), амерыканскі лідар адказаў: «Будуць вельмі сур'ёзныя наступствы».