У каталіцкую духоўную семінарыю ў Гародні сёлета паступіла рэкордная колькасць хлопцаў
6- 13.08.2025, 19:37
- 4,530
Чвэрць – з усходніх абласцей.
У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гародні – адзінай у Беларусі ВНУ, якая рыхтуе каталіцкіх святароў – 12 жніўня адбыўся ўступны іспыт. Пра ягоныя вынікі афіцыйна пакуль не паведамляецца, аднак з апублікаванага здымка можна зрабіць выснову, што ў семінарыю прынятыя 11 новых студэнтаў, піша Katolik.life.
Гэта новы рэкорд апошніх гадоў: летась было 10 абітурыентаў, а два гады таму – толькі 4. Вядома, што сярод залічаных – хлопец з прыходу ў Іўі. Ажно трое з усходняй часткі Беларусі, што незвычайна: двое – з Гомеля, а адзін з Бабруйска.
Біскупы адзначаюць, што прыезд кандыдатаў з рэгіёнаў, дзе даўно не было новых семінарыстаў, – важная падзея. Яны заклікалі вернікаў маліцца за гэтых хлопцаў, каб тыя захавалі сваё пакліканне і дайшлі да святарства.