9 снежня 2025, aўторак, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр фінансаў ЗША: Еўропа павінна дзейнічаць

Міністр фінансаў ЗША: Еўропа павінна дзейнічаць
СКОТ БЕСЭНТ

Еўрапейскія краіны павінны быць гатовыя падтрымаць увядзенне больш высокіх тарыфаў супраць РФ.

Міністр фінансаў ЗША Скот Бесэнт заявіў, што для Еўропы настаў час «альбо дзейнічаць, або замаўчаць» у пытанні санкцый супраць Расеі. Паводле ягоных словаў, еўрапейскія краіны павінны быць гатовыя падтрымаць увядзенне больш высокіх тарыфаў супраць Кітая і іншых дзяржаваў, якія набываюць расейскія энэргарэсурсы, піша Bloomberg (пераклад – сайт Charter97.org).

Бесэнт адзначыў, што санкцыі супраць Расеі могуць быць як узмоцненыя, так і аслабленыя ў залежнасці ад зыходу сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з Пуціным, запланаванай на пятніцу. Аднак ён падкрэсліў, што Еўропа павінна падтрымаць жорсткія захады незалежна ад выніку перамоваў.

«Еўрапейцы павінны далучыцца да нас у гэтых санкцыях. Яны абавязаныя гэта зрабіць, – заявіў Бесэнт. – Мы ўвялі другасныя тарыфы супраць Індыі за набыццё расейскай нафты, і калі справы пойдуць дрэнна, тарыфы могуць быць павялічаныя».

З пачатку ўварвання Расеі ва Украіну ў лютым 2022 года ЗША, ЕЗ, Японія і шэраг іншых краінаў увялі маштабныя абмежаванні, а ў ліпені Еўразвяз зацвердзіў ужо 18-ы пакет санкцый. Аднак Бесэнт мае на ўвазе не толькі прамыя забароны, але і палітыку «другасных тарыфаў».

Трамп ужо павысіў мыты на індыйскія тавары з 25% да 50% у адказ на набыццё расейскай нафты. На чэрвеньскім саміце G7 у Канадзе Бесэнт прапанаваў увесці 200%-выя тарыфы супраць Кітая, але, паводле ягоных словаў, еўрапейскія лідары адрэагавалі на гэта без энтузіязму.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках