Зяленскі раскрыў падрабязнасці размовы з Трампам
- 13.08.2025, 17:50
- 5,980
Прэзідэнты ЗША і Украіны абмеркавалі пяць ключавых пытанняў.
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што абмеркаваў з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам пяць прынцыпаў, згодна з якімі санкцыі супраць РФ павінны быць узмоцненыя, калі Крэмль не пагодзіцца на спыненне агню, паведамляе nv.ua.
Пра гэта кіраўнік украінскай дзяржавы заявіў у Бэрліне 13 жніўня ў рамках супольнай прэс-канферэнцыі з канцлерам Фрыдрыхам Мэрцам.
«Мы абмеркавалі нашы агульныя пазіцыі з прэзідэнтам ЗША, узгаднілі пяць прынцыпаў... усё, што тычыцца Украіны, павінна абмяркоўвацца выключна з Украінай, мы павінны рыхтаваць трохбаковы фармат перамоў, павінна быць спыненне агню, павінны быць гарантыі бяспекі, санкцыі павінны быць узмоцненыя, калі РФ не пагодзіцца на спыненне агню», — заявіў прэзідэнт Зяленскі.