9 снежня 2025, aўторак, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі «абмежавалі» званкі ў Telegram і WhatsApp

8
У Расеі «абмежавалі» званкі ў Telegram і WhatsApp

Улады прыкрываюцца барацьбой са «злачынцамі».

Раскамнагляд уводзіць «частковыя абмежаванні» на здзяйсненне званкоў праз мэсэнджары Telegram і WhatsApp на тэрыторыі Расеі «для процідзеяння злачынцам», піша ТАСС.

Паводле звестак праваахоўных органаў і шматлікіх зваротаў грамадзян, замежныя мэсэнджары Telegram і WhatsApp сталі асноўнымі галасавымі сэрвісамі, якія выкарыстоўваюцца для падману і вымагальніцтва грошай, уцягвання ў дыверсійную і тэрарыстычную дзейнасць расейскіх грамадзян», — заявілі ў прэс-службе ўстановы.

Сцвярджаецца, што «ніякіх іншых абмежаванняў функцыяналу» ў Telegram і WhatsApp у Расеі не ўводзіцца.

У Мінлічбе РФ паведамілі, што доступ да званкоў у мэсэнджарах будзе адноўлены «пасля выканання імі патрабаванняў расейскага заканадаўства».

Напярэдадні СМІ паведамілі, што ў Расеі пастанова аб забароне званкоў у мэсэнджарах WhatsApp і Telegram «ужо прынятая на самым версе».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках