Большасць рэйсаў Eurolines па маршруце Менск-Вільня скасавалі назаўжды
7- 13.08.2025, 16:34
- 9,380
На астатнія пусцяць двухпавярховыя аўтобусы.
Літоўскі перавозчык Eurolines афіцыйна паведаміў, што скасаванне большасці рэйсаў Вільня-Менск адбылася на сталай аснове і вяртаць іх не будуць. На астатнія рэйсы пусцяць двухпавярховыя аўтобусы, піша Infotrans Media Belarus.
Як вынікае з паведамлення перавозчыка, з 11 жніўня 2025 года на пастаяннай аснове касуюцца наступныя рэйсы:
Вільня-Менск 05.30, 06.00, 07.20, 10.30, 11.30, 12.30, 13.30, 14.30, 15.00, 21.30;
Менск-Вільня 05.30, 06.00, 06.30, 12.40, 13.00, 13.50, 17.00, 18.00, 19.00, 20.40.
Цяпер будуць выконвацца толькі па тры рэйсы на дзень у кожны бок:
Вільня-Менск 06.40, 09.00, 13.00;
Менск-Вільня 14.20, 16.00, 20.00.
Кампанія заявіла, што «бярэ на сябе поўную адказнасць за развязанне пытанняў кампенсацый пасажырам у сувязі са скасаваннем рэйсаў». Кошт квіткоў, набытых на скасаваныя аўтобусы, абяцаюць вярнуць у памеры 100%.
Акрамя таго, пасля скасавання большасці рэйсаў Eurolines паставіў на астатнія маршруты на Менск двухпавярховыя аўтобусы.
Між тым перавозчык Ecolines на фоне скасавання рэйсаў Eurolines і «Менсктранса» падняў кошт квіткоў Вільня-Менск і Менск-Вільня — да 270 рублёў. Раней самы дарагі квіток у афіцыйным дадатку аператара быў 230 рублёў.
Кошт квіткоў беларускіх перавозчыкаў пакуль не змяніўся - 190 рублёў.
«У дадатках Infbobus і Ecolines квіткі на рэйсы ў жніўні проста не купіць. Квіткоў няма ў продажы», - піша Infotrans Media Belarus.
У аўторак, 12 жніўня, адразу два буйныя перавозчыкі – беларускі «Мінсктранс» і Літоўскі Eurolines - абвясцілі аб прыпыненні большасці аўтобусных рэйсаў паміж Менскам і Вільняй. Для пасажыраў гэта стала непрыемным сюрпрызам.