Зяленскі прыбыў у Бэрлін
1- 13.08.2025, 14:37
- 2,096
Прэзідэнт Украіны правядзе онлайн-сустрэчы з Трампам і еўрапейскімі лідарамі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сераду, 13 жніўня, прыбыў у Бэрлін. У Нямеччыне ён правядзе онлайн-сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і еўрапейскімі лідарамі.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на офіс прэзідэнта Украіны.
У бэрлінскім аэрапорце Зяленскага сустрэў шэраг чыноўнікаў, у тым ліку і амбасадар Украіны ў Нямеччыне Аляксей Макееў.
Пра візіт прэзідэнта Украіны ў Нямеччыну стала вядома сёння, 13 жніўня. Прэс-сакратар прэзідэнта Сяргей Нікіфараў паведаміў журналістам, што ў Бэрліне Уладзімір Зяленскі правядзе сустрэчу з канцлерам Нямеччыны Фрыдрыхам Мэрцам.
Яны разам возьмуць удзел у відэаканферэнцыі з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, еўрапейскімі лідарамі і генеральным сакратаром NATO Маркам Рутэ.
Таксама сёння адбудзецца онлайн-пасяджэнне краін групы «кааліцыі жадаючых».